MODUŁOWY PRZEWODNIK PO SZLAKACH KULTUROWYCH


BAZAOTWARTYCHZASOBÓW
ARTYŚCI ///DZIEŁA /// AKTYWIZACJA ///ROZWÓJ LOKALNY


   SZUKAJ   

    MATERIAŁY DODATKOWE

Касцёл Святога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрцыянак / Vallis Angelica (Анёльская даліна) – Мазыр

Vallis Umbrosa (Цёмная даліна) – касцёл і кляштар цыстэрцаў – барочны, пабудаваны ў 1711 г. шматлікімі жыхарамі пад кіраўніцтвам Зыгмунта Шуксты, кіеўскага падчашага. Касцёл быў багата ўпрыгожаны каралямі Аўгустам ІІ і Аўгустам ІІІ. Пасля скасавання ордэна будынкі і тэрыторыя выкупіў горад Мазыр. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл перабудавалі ў школу, а ў кляштары арганізавалі інтэрнат. У 1990 г. касцёл аддалі вернікам рымакаталіцкага веравызнання.
Vallis Angelica (Анёльская даліна) – касцёл і кляштар цыстэрцыянак – познебарочны з 1743-1745 г., фундацыя Бенедыкта Ружанскага. Пасля скасавання ордэна будынкі перадалі праваслаўным, касцёл перабудавалі на царкву ў 1893 г. У 30-х гадах ХХ ст. не дзейнічала. Зараз у былым касцёле і пабудовах кляштара – бровар, а ў крылах кляштара – музычная школа.

Кіраўнік кімбароўскіх цыстэрцаў, айцец Бенедыкт Ружанскі пасля дваццаці гадоў збірання сродкаў, пачаў у даліне, якую называлі Анёльскай, будаўніцтва новага, жаночага кляштара і храма.
Манахіні прыехалі сюды ў 1744 г., а год пазней быў асвечаны касцёл у гонар св. Міхала Арханёла. Пры кляштары дзейнічала школа для дзяўчат з багатай праграмай навучання.
Лёс жаночага ордэна ў Кімбароўцы быў больш шчаслівейшы, чым яго мужчынскі адпаведнік. Цыстэрцы ўтрымліваліся тут да 1885 г., а пазней замянілі іх праваслаўныя манахіні, а касцёл перароблены ў царкву.
Барочны касцёл у гонар св. Міхала Арханёла з’яўляецца аднанефавай храмам, у плане прамавугольніка са скошанымі вугламі ў алтарнай частцы, пакрыты высокім дахам. Таўшчыня сценаў дасягае 1,5 м.

Вузкі фасад, звенчаны адкрытым падчас аднаўлення барочным шчытом, дэкаруюць яго пілястры з разбудаванымі капітэлямі, прафіляванымі карнізамі, паўкруглымі нішамі і валютамі. Пры ўваходзе знаходзіцца нізкі, пяцібаковы прытвор дакараваны на вуглах пілястрамі.

У сучасным інтэр’еры храма вылучаецца копія цудатворнага абраза Маці Божай Юравічскай, якой арыгінал знаходзіўся калісьці ў касцёле езуітаў у недалёкіх Юравічах, выцягваў шматлікія паломніцтва католікаў і праваслаўных.

Паралельна да касцёла стаіць двухпавярховы будынак у плане прамавугольніка, аздоблены барочнымі шчытамі. Гэта частка былога корпуса кляштара; зараз знаходзіцца тут плебанія. Пабудовы акружае мураваная агароджа з каменнай брамай.
Grzegorz Rąkowski
„Czar Polesia”, Rewasz, Pruszków 2001


Tytuł: Касцёл Святога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрцыянак / Vallis Angelica (Анёльская даліна) – Мазыр
Opis:
Licencja:
Autor(rzy):
Konsultacja naukowa
Recenzja :

Wydawca:

Materiały udostępniane za pomocą Serwisu można wykorzystywać zgodnie z licencjami Creative Commons
Uznanie autorstwa- 3.0 Polska
Uznanie autorstwa-Użycie niekomercyjne 3.0 Polska (CC BY-NC 3.0 PL)
Odpowiednie licencje zostały oznaczone na poszczególnych stronach.