MODUŁOWY PRZEWODNIK PO SZLAKACH KULTUROWYCH


BAZAOTWARTYCHZASOBÓW
ARTYŚCI ///DZIEŁA /// AKTYWIZACJA ///ROZWÓJ LOKALNY


   SZUKAJ   

    MATERIAŁY DODATKOWE

Касцёл Міхаіла Арханёла, в. Міхалішкі

Касцёл Міхала Арханёла,былы аўгусцінцінскі (кляштар зачынены ў 1832 г.), узведзены ў 1653 г. паводле праекта К.Пенса, у пасляваенны час пастаянна дзейнічаў. Гэта познебарочны аднанефавы храм з трохбочным закрытым прэсбітэрыем, двума закрысціямі з паўкруглым прытворам. На фасадзе дзве чатырохбаковыя вежы і трохкутныя шчыты. Унутры паўкруглыя скляпенні з люнэтамі. У інтэр’еры каштоўныя скульптуры і стукавыя алтары, якія прыпісваюць майстэрні, што аздабляла касцёл свсв. Пятра і Паўла на віленскім Антокалі. Стукавыя дэкарацыі сценаў магчыма твор фларэнцінца Пэрці. Прадстаўляюць св. Марыю Магдалену, якая ўмывае ногі Хрысту, а таксама апосталаў і святых.
Галоўны алтар аздабляюць калоны і скульптуры біскупаў. Варты ўвагі залаты амбон 1700 г., які падтрымлівае знізу арол, звенчаны вялікай каронай. У падзямеллях касцёла знаходзяцца пахаванні Бжостоўскіх.

Крыніца
Zbigniew Hauser Nowy ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Białorusi Burchard Edition,2005


Tytuł: Касцёл Міхаіла Арханёла, в. Міхалішкі
Opis:
Licencja:
Autor(rzy):
Konsultacja naukowa
Recenzja :

Wydawca:

Materiały udostępniane za pomocą Serwisu można wykorzystywać zgodnie z licencjami Creative Commons
Uznanie autorstwa- 3.0 Polska
Uznanie autorstwa-Użycie niekomercyjne 3.0 Polska (CC BY-NC 3.0 PL)
Odpowiednie licencje zostały oznaczone na poszczególnych stronach.