MODUŁOWY PRZEWODNIK PO SZLAKACH KULTUROWYCH


BAZAOTWARTYCHZASOBÓW
ARTYŚCI ///DZIEŁA /// AKTYWIZACJA ///ROZWÓJ LOKALNY


   SZUKAJ   

    MATERIAŁY DODATKOWE

Касцёл Св. Вінцэнта і кляштар місіянераў у Смілавічах

Касцёл Сьвятога Вінцэнта
Касцёл Св. Вінцэнта і кляштар місіянераў у Смілавічах – рымакаталіцкі кляштарны комплекс у Смілавічах (Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць. Беларусь). Помнік у стылі віленскага барока, знішчаны савецкімі ўладамі ў 1930-х гадах.

Кляштарны комплекс знаходзіўся на ўскрайку мястэчка Смілавічы, пры гасцінцу Мінск-Ігумен. Яго заснавальніца Марцыбела Завішанка з Агінскіх, размясціла айцоў з аб\'яднання ксяндзоў місіянераў святога Вінцэнта і пасяліла іх пры дрыўляным касцёле, абяцуючы грошы на пабудову мураваных будынкаў. Будаўнічыя працы па ўзвядзенню новага касцёла і кляштара працягваліся ў 1767-1791 гг. У 1774 г. пабудаваны двухпавярховы мураваны будынак місійнага дома (кляштара), а асвячэнне касцёла ў гонар св. Вінцэнта адбылося ў 1785 г. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай кляштарны комплекс аказаўся на тэрыторыі Расійскай імперыі. Да 1831 г. пры кляштары дзейнічага місіянерская школа. У 1832 г. у межах рэпрэсій за паўстанне 1831 г. кляштар быў зачынены ўладамі, а касцёл перадалі каталіцкай парафіі. Пасля паўстання 1863 г. касцёл адабралі ў каталікоў і перадалі праваслаўным. У 1867 г. асвечаны як праваслаўная царква св. Троіцы, аднак у выніку адстунасці фінансавання хутка патрапіў у заняпад.
У 1930-х гадах будынкі касцёла і кляштара былі разбураны савецкімі ўладамі.

Архітэктура
Храм адыгрываў ролю як касцёла пры кляштары, так і парафіяльнага. Мае тры нефы і двухвежавы фасад. Унутры знаходзілася 6 ілюзіяністычных алтароў з абразамі і скульптурамі.


Tytuł: Касцёл Св. Вінцэнта і кляштар місіянераў у Смілавічах
Opis:
Licencja:
Autor(rzy):
Konsultacja naukowa
Recenzja :

Wydawca:

Materiały udostępniane za pomocą Serwisu można wykorzystywać zgodnie z licencjami Creative Commons
Uznanie autorstwa- 3.0 Polska
Uznanie autorstwa-Użycie niekomercyjne 3.0 Polska (CC BY-NC 3.0 PL)
Odpowiednie licencje zostały oznaczone na poszczególnych stronach.