MODUŁOWY PRZEWODNIK PO SZLAKACH KULTUROWYCH


BAZAOTWARTYCHZASOBÓW
ARTYŚCI ///DZIEŁA /// AKTYWIZACJA ///ROZWÓJ LOKALNY


   SZUKAJ   

    MATERIAŁY DODATKOWE

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі у Гродна

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар сясцёр брыгітак у Гродна – раннебарочны сакральны комплекс, паўстаў у 1634-1642 гадах у юрысдыкцыі ордэна брыгітак у Гродне.
Гісторыя
У 1642 г. пабудаваны мураваны кляштар з драўляным касцёлам. У 1651 г. новы мураваны касцёл быў асвечаны віленскім біскупам Ежы Тышкевічам. Заснавальнікам быў маршалак вялікі літоўскі Кшыштаф Весялоўскі і яго жонка Аляксандра з Сабескіх, якія скупілі ў 1632-1636 гадах шэраг мяшчанскіх пляцаў паміж вуліцамі Язерская і Навікоўскай, а таксама Язерскай і Рэзніцкай у Гродне. Першая настяцельніца кляштара была Ганна Сабеская, сястра Аляксандры Весялоўскай. У 1647 г. фундацыя Весялоўскіх была зацверджана сеймам. З 1908 года кляштар ад брыгітак прынялі назарэтанкі. У 1950-1991 гг. савецкія ўлады змясцілі ў комплесе псіхіятрычную бальніцу.
Кляштар з касцёлам разам з іншымі гаспадарчымі пабудовамі былі размешчаны ў квартале паміж вуліцамі Язерская, Навікоўская, Дзяманаўская і Ерусалімская.
Від з паўдн.-усх. боку
Архітэктура
Касцёл мае адзін неф і паўкругла закрыты прэсбітэры. Фасад фланкуюць дзве вежы. Вежы аздабляюць каваныя крыжы, аздобленыя сонечнымі праменнямі. Унутры паўкруглыя скляпеніі з люнэтамі. Пры ўваходах знаходзяцца раннебарочныя парталы.
Кляштар мае два паверхі і тры крыла. Захаваўся на першым паверсе рэфекторый, а на другім – памяшканне бібліятэкі. У садзе знаходзіцца каштоўны помнік – драўляны лямус XVIII ст.
Увесь комплекс акружае абарончая сцяна перш.пал. XVII ст. з двума вежамі (раней было чатыры, на кожным куце). Захаваліся тры з чатырох барочных брамаў кляштара.


Tytuł: Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі у Гродна
Opis:
Licencja:
Autor(rzy):
Konsultacja naukowa
Recenzja :

Wydawca:

Materiały udostępniane za pomocą Serwisu można wykorzystywać zgodnie z licencjami Creative Commons
Uznanie autorstwa- 3.0 Polska
Uznanie autorstwa-Użycie niekomercyjne 3.0 Polska (CC BY-NC 3.0 PL)
Odpowiednie licencje zostały oznaczone na poszczególnych stronach.