MODUŁOWY PRZEWODNIK PO SZLAKACH KULTUROWYCH


BAZAOTWARTYCHZASOBÓW
ARTYŚCI ///DZIEŁA /// AKTYWIZACJA ///ROZWÓJ LOKALNY


   SZUKAJ   

    MATERIAŁY DODATKOWE

Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне

Кафедральная базіліка св. Францішка Ксаверыя ў Гродне – першапачаткова касцёл езуітаў, з 1782 г. фарны касцёл, з 1991 г. кафедра гродзенскай дыяцэзіі.
Пабудова і пазнейшы лёс
Заснавальнікам касцёла быў кароль Стэфан Баторы, які на прыканцы свайго жыцця запрасіў езуітаў у Гродна. Адпаведны запіс знайшлі ў тэстаменце манарха, створаны ў Непаломіцах у 1585 г.: “з грошаў на выкуп зняволенных застаецца 30.000 зл., з тых 10.000 зл. аддаю на пабудову касцёла і гродзенскага калегіума... Уладанні мае прызначаныя на карыстанне і ўзвядзенне гродзенскага калегіума ... на вечныя часы прысуждаю” [1].
Храм павінен быў стаць месцам спачывання ўладара, але кароль памёр у 1586 г., калі сцены былі ўзнесены толькі напалову. Вёска Кундзін, дадзеная Баторыем, была прызначана на фінансаванне навіцыяту ў Вільні, касцёл аддадзены на карыстанне фарнай парафіі Унебаўзяцце Найсьвяцейшай Панны Марыі, а пляцы аддадзены ў арэнду. Будаўнічыя працы пры касцёле прыпынены амаль на паўстагоддзя. Ініцыятыву ўзяў на сябе ў 1621 г. гродзенскі стараста Станіслаў Касабудзкі, які запісаў езуітам вёску Сухая Баля. У 1622 г. пабудавана ў Гродне дом місіі?, а ў 1650 г. адчынены калегіум са школай.
Пабудова касцёла на сродкі гродзенскага пробачша Францішка Далмат-Ісакоўскага пачалася пад канец праўлення караля Ўладзіслава IV у 1647 г. і прыпынена ў 1654 г. пасля пачатку вайны паміж Расіяй і Рэчу Паспалітай. У лістападзе 1654 г. у Гродна прыехаў кароль Ян Казімір, каб перад пагрозай з боку расійскіх войскаў, якія цягнуліся на захад, прымірыць варожых гетманаў Януша Радзівіла і Вінцэнта Гасеўскага. Кароль маліўся ў касцёле езуітаў. Аднак, абарона Гродна не ўдалася і расійскія войскі занялі горад, пакінулі яго ў 1659 г.

Кафедральны храм на фоне гарадской пабудовы
У 1660 г. езуіты вярнуліся ў сваю рэзідэнцыю, аднаўляючы будову касцёла. У 1664 г. ордэн атрымаў у дар цудатворны абраз Маці Божай, прыезены з Рыма князем Альбрыхтам Радзівілам. Гэты абраз, намаляваны ў стылі ранняга барока, быў змешчаны ў кангрэгацыйным алтары студэнтаў і з таго моманту пачалі яго называць “Маці Божая Студэнцкая”.
У 1667 г. віленскі біскуп Аляксандр Казімір Сапега выканаў асвячэнне няскончанага касцёла. Пасля 1679 г. у касцёле адпраўляліся ўрачыстыя службы у сувязі з сеймамі і сходамі, якія адбываліся ў Гродне. 26 снежня 1699 г. вяртаючыся ў Саксонію кароль Аўгуст ІІ Моцны затрымаўся ў Гродне і наведаў касцёл і калегіум езуітаў.

У лістападзе 1705 г. кароль яшчэ раз наведаў Гродна, прымаючы ўдзел у т.зв. гродзенскай радзе. Разам з царом Пятром І прыняў удзел у асвячэнні езуіцкага касцёла хелмскім біскупам Тэадорам Патоцкім (сучасную форму храм атрымаў у 1678-1705 гадах [2]). Працяглая вайна са Швецыяй не перашкодзіла езуітам у абсталяванні касцёла. У 1707 г. разбяр з Круляўца Крыштаф Пёўхер выканаў праекты галоўнага і бакавых алтароў. Шэсць з іх былі зроблены і прывезены з Вільні і Круляўца ў 1709, а ў 1715 і 1716 даставілі яшчэ чатыры.
У 1736-1737 гадах пабудаваны і ўстаноўлены ў касцёле галоўны алтар. У 1750–1752 гадах касцёл перабудаваны і інтэр’ер аздоблены па новаму: пабудаваны амбон і выканана 14 фрэсак са сцэнамі з жыцця святога Францішка Ксаверыя. У 1965 г. гданьскі злотнік Хрысціян ван Хаусен выканаў срэбныя рамы для абраза Маці Божай Студэнцкай. У 1765 г. быў скончаны купал над скрыжаваннем нефаў, а таксама, магчыма, шчыты вежаў. У 1768 у нішах фасада ўстаноўлены фігуры св. Францішка Ксаверыя, св.св. Пятра і Паўла.
У лістападзе 1774 г. езуітам было абвешчана касацыйнае брэвэ Dominus ac Redemptor, выдадзенае папай Клеменсам XIV. У 1782 г. іх касцёл стаў фарным касцёлам. Касцёл і кляштарныя пабудовы прыняла Камісія народнай асветы. У 1762 г. перанесены ў касцёл св. Францішка Ксаверыя парафіяльныя службы з Фары Вітаўта, пашкоджанай у выніку пажара; ад гэтага часу касцёл св. Францішка Ксаверыя стаў фарным касцёлам.
У 1960–1988 гадах капланы не маглі адпраўляць службы ў касцёле. Нягледзячы на гэта, кожную нядзелю і ў свята вернікі грамадзіліся вакол алтара, запальвалі свечы, маліліся, спявалі рэлігійныя песні і арганізоўвалі працэсіі. У 1988 г. дзякуючы намаганням кс. Тадэуша Кандрусевіча было адноўлена нармальнае парафіяльнае жыццё. 25 ліпеня 1989 г. кс. Кандрусевіч атрымаў асвячэння на біскупа і быў абвешчаны апостальскім адміністратарам касцёла ў Беларусі. 8 кастрычніка 1989 г. адбыўся інгрэс у касцёл св. Францішка Ксаверыя – першы інгрэс біскупа ў гісторыі гэтага храма.
15 снежня 1990 Святы Айцец Ян Павел II надаў касцёлу тытул базілікі меншай, а 13 красавіка 1991 года, калі была ўтворана Гродзенская дыяцэзія, ён стаў катэдральным.
28 жніўня 2005 г. на 300-годдзе асвячэння кафедральнай базілікі, адбылася урачыстасць каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай). Гэты абраз, будучы копіяй абраза Маці Божай Снежнай з рымскай базілікі Санкта Маріа Маджорэ, аточаны пашанай вернікаў з др.пал. XVII ст.
Летам 2006 г. у галоўным алтары здарыўся пажар. Прычынай стала электрычная інсталяцыя. Цалкам былі знішчаны дзве фігуры.

Архітэктура храма
Кафедральны касцёл св. Францішка Ксаверыя – з’яўляецца адным з самых вялікіх храмаў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай: мае 60 м даўжыні і 30 м шырыні [3]. Быў пабудаваны як трохнефавая базіліка з купалам на перакрыжаванні галоўнага нефа і трансепта. Алоскі фасад вянчаюць дзве вежы ў стылі віленскага барока, звенчаныя шчытамі. Паміж вежаў знаходзіцца шчыт завершаны тымпанонам.
Прэсбітэры вузейшы за галоўны неф і аддзелены ад яе групамі пілястраў з карнфскімі капітэлямі.
У прэсбітэрыі знаходзіцца вялікі барочны галоўны алтар 1737-1760 гадоў, у якім змешчаны скульптуры аўтарства Яна Хрысціяна Шмідта з вармінскага Рэшля. Алтар двухузроўневы. Кожны ўзровень запоўнены шэрагам калонаў, паміж якімі ўстаноўлены фігуры святых і апосталаў. Пасярэдзіне другога ўзроўня знаходзіцца фігура Хрыста. На версе алтара змешчаны фігуры яго заснавальнікаў, мціслаўскай кашталяншы Канстанцыі з Юндзілаў Лазавой і анёлаў. Усё вянчае змешчаная ў цэнтры глорыя з праменнямі. Алтар і скульптуры выкананы з дрэва.
Бакавыя алтары, прывезеныя з Круляўца, прадстаўляюць св. Станіслава (з левага боку) і св. Казіміра (з правага).
Пры калоне правай часткі трансепта знаходзіцца помнік Антонія Тызенгаўза, аўтарства львоўскага скульптара Томаша Дыкаса (пам. 1910). Помнік прадстаўляе постаць жанчыны ў натуральны памер з залачонай бронзы, якая сядзіць на сходах з шэрага мармура і складае пальмавыя галіны. Пасярэдзіне знаходзіцца бронзавы медальён з рэльефам Тызенгаўза, а пад ім шыльда:
“АНТОНІ ГР. ТЫЗЕНГАЎЗ, ГРОДЗЕНСКІ СТАРАСТА, ПАДСКАРБІ В.К.Л., НАР. 1733 – 1785. МАРЫЯ З ГР. ТЫЗЕНГАЎЗАЎ АЛЕКСАНДРАВА ГР ПШЭЗДЗЕЦКАЯ, ВЫКОНЧАЮЧЫ ВОЛЮ БАЦЬКІ І БРАТАБ ПОМНІК ГЭТЫ ЎЗНЕСЛА” [4].

Спасылкі
Józef Jodkowski: Grodno. Wilno: Nakładem księgarni Józefa Zawadzkiego z udziałem zapomogi Departam. Min. W.R. i O.P., 1923, s. 83.
Tadeusz Chrzanowski "Kresy, czyli obszar tęsknot", Wydawnictwo Literackie, Kraków 2010, s. 143
Górska Aleksandra: Kresy. Przewodnik. Kraków: Wydawnictwo Kluszczyński, 2005, s. 238. ISBN 83-7447-006-2.
Józef Jodkowski: Grodno. Wilno: Nakładem księgarni Józefa Zawadzkiego z udziałem zapomogi Departam. Min. W.R. i O.P., 1923, s. 94.
Bibliografia i źródła
Bartłomiej Kaczorowski: Grodno. Historia i zabytki. Wyd. I. Warszawa: Warszawska Oficyna Wydawnicza „Gryf”, 1991. ISBN 83-85408-06-1.
Józef Jodkowski: Grodno. Wilno: Nakładem księgarni Józefa Zawadzkiego z udziałem zapomogi Departam. Min. W.R. i O.P., 1923.


Tytuł: Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне
Opis:
Licencja:
Autor(rzy):
Konsultacja naukowa
Recenzja :

Wydawca:

Materiały udostępniane za pomocą Serwisu można wykorzystywać zgodnie z licencjami Creative Commons
Uznanie autorstwa- 3.0 Polska
Uznanie autorstwa-Użycie niekomercyjne 3.0 Polska (CC BY-NC 3.0 PL)
Odpowiednie licencje zostały oznaczone na poszczególnych stronach.