MODUŁOWY PRZEWODNIK PO SZLAKACH KULTUROWYCH


BAZAOTWARTYCHZASOBÓW
ARTYŚCI ///DZIEŁA /// AKTYWIZACJA ///ROZWÓJ LOKALNY


   SZUKAJ   

    MATERIAŁY DODATKOWE

Сабор святых Пятра і Паўла ў Мінску

Сабор святых Пятра і Паўла ў Мінску
Сабор святых Пятра і Паўла ў Мінску – праваслаўны сабор у Мінску, у 1612-1799 гадах галоўны храм мужчынскага манастыра, затым прыхадская царква, у 1933-1941 i 1944-1991 гадах нядзейнічала.
Царква была пабудавана ў 1612 г. разам з мужчынскім манастыром пад той жа назвай, па фундацыі групы прыватных ахвяравальнікаў (праваслаўнай шляхты і мяшчан з Мінскага павета) і мясцовага праваслаўнага брацтва. Аб’ект паўстаў на прыватным грунце дзякуючы чаму мог быць узведзены у час, калі ўзвядзенне новых храмаў гэтага веравызнання было ў Рэчы Паспалітай нелегальным [1][a].
Пачаткова ў храме знаходзіліся тры алтары – галоўны святых Пятра і Паўла, а таксама бакавыя св. Яна Хрысціцеля і св. Міхаіла Арханёла [2].
Царква разам з усім манастыром была моцна пашкоджана ў час Паўночнай вайны, пасля 1720 – атакавана групай шляхцічаў-каталікоў, якія знішчылі яе ўбранства і пабілі манахаў [1]. У наступныя дзесяцігоддзі царква знаходзілася ўсё ў горшым тэхнічным стане. Рамонт аб’екта сфінансіравала толькі царыца Кацярына ІІ пасля другога падзела Рэчы Паспалітай, калі Мінск знаходзіўся ў межах Расійскай імперыі. Уладальніца Расіі вырашыла адначасова пасля скасавання мінскага манастыра і пераносу апошніх манахаў у будынак былога уніяцкага манастыра св. Духа [2], а затым у Богаяўленскі манастыр у Пінску [1], перайменаваць царкву у гонар св. Кацярыны [2]. У 1812, у час маршу вялікай арміі Напалеона супраць Расіі, царква святых Пятра і Паўла была спустошана французскімі салдатамі і выконвала два месяца функцыі палявога шпіталя. Службы ў царкве адноўлены толькі ў 1814 годзе [1]. У 1844 г. аб’ект атрымаў ранг сабора [2].
У 1870-1871 гадах [2] адбываўся генеральны рамонт сабора, спалучаны з устаноўкай новага іканастасу, пабудовай дадатковага купала і выкананнем унутры комплекса фрэсак [1].
Храм заставаўся дзеючым да 1933 г., калі быў адабраны ў праваслаўнага прыходу і прыстасаваны ў склад [1]. Унутраная прастора храма падзелена на тры ўзроўня [2]. На новае адкрыццё сабора далі згоду акупацыйныя нямецкія ўлады ў 1941 г. 7 снежня 1941 г. архіепіскап Філатэй (Нарко) выканаў новае асвячэнне аб’екта і вярнуў яму старую назву святых Пятра і Паўла [2]. Аднак, пасля заняцця Мінска Чырвонай арміяй у 1944 г. будынак ізноў адабралі ў вернікаў і замянілі ў жыллё. Унутры аб’ект цалкам перарабілі і падзялілі на чатыры ўзроўні. У 1945 г. да былога сабору перанеслі сядзібу Цэнтральнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва. З 50-х гадоў ХХ ст. будынак заняў архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і архіў літаратуры і мастацтва БССР [1]. У 1970 г. паўстаў праект, ад якога ў канчатковым выніку адмовіліся, разбурыць храм і ўзнесці на яго месцы жылыя дамы [1]. Пасля гэтай даты будынак быў адноўлены звонку - яму вярнулі былыя формы.
Руская праваслаўная царква атрымала будынак сабора ў 1991 г., аднак, яго адаптацыя пад літургічныя мэты цягнулася наступныя чатыры гады [1].


Tytuł: Сабор святых Пятра і Паўла ў Мінску
Opis:
Licencja:
Autor(rzy):
Konsultacja naukowa
Recenzja :

Wydawca:

Materiały udostępniane za pomocą Serwisu można wykorzystywać zgodnie z licencjami Creative Commons
Uznanie autorstwa- 3.0 Polska
Uznanie autorstwa-Użycie niekomercyjne 3.0 Polska (CC BY-NC 3.0 PL)
Odpowiednie licencje zostały oznaczone na poszczególnych stronach.