MODUŁOWY PRZEWODNIK PO SZLAKACH KULTUROWYCH


BAZAOTWARTYCHZASOBÓW
ARTYŚCI ///DZIEŁA /// AKTYWIZACJA ///ROZWÓJ LOKALNY


   SZUKAJ   

    MATERIAŁY DODATKOWE

Сабор Святога Духа ў Мінску

Сабор Святога Духа ў Мінску – галоўны храм (кафедральны сабор) Мінскай і Слуцкай Епархіі Беларускага праваслаўнага экзархата.
Гэта былы касцёл бернардынак, заснаваны троцкім ваяводай Аляксандрам Слушка, пабудаваны ў 1633–1642 гадах у стылі барока. Быў часткай пабудоваў даўняга Верхняга рынку Антоніем Параццы. У 1870 храм быў перабудаваны ў праваслаўны сабор і манастыр св. Духа. Зараз былы каталіцкі храм з’яўляецца кафедральным саборам.
Гэта трохнефавая базіліка з шырокім фасадам фланкіраваным двума шасціўзроўневымі вежамі з барочнымі шчытамі, паміж якімі знаходзіцца аздоблены шчыт. Верхнія часткі вежаў маюць пластычны, увагнута-выпуклы абрыс. У храме знаходзяцца мошчы праваслаўных святых – княгіні Сафіі Слуцкай і Габрыэля Заблудаўскага.
Двухузроўневы корпус кляштара зараз служыць праваслаўнаму духавенству. Фасад кляштара азначаны двума рызалітамі і падзелены з дапамогай пілястраў.
Двухвежавы фасад царквы – з’яўляецца адным з самых прыгожых прыкладаў дынамічнай архітэктуры другой паловы XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі.


Tytuł: Сабор Святога Духа ў Мінску
Opis:
Licencja:
Autor(rzy):
Konsultacja naukowa
Recenzja :

Wydawca:

Materiały udostępniane za pomocą Serwisu można wykorzystywać zgodnie z licencjami Creative Commons
Uznanie autorstwa- 3.0 Polska
Uznanie autorstwa-Użycie niekomercyjne 3.0 Polska (CC BY-NC 3.0 PL)
Odpowiednie licencje zostały oznaczone na poszczególnych stronach.