MODUŁOWY PRZEWODNIK PO SZLAKACH KULTUROWYCH


BAZAOTWARTYCHZASOBÓW
ARTYŚCI ///DZIEŁA /// AKTYWIZACJA ///ROZWÓJ LOKALNY


   SZUKAJ   

    MATERIAŁY DODATKOWE

Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Марыі Панны ў Мінску


Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Марыі Панны ў Мінску – рымакаталіцкі кафедральны касцёл і цэнтр рэлігійнага жыцця мінскіх католікаў

У 1656 годзе ў Мінск прыбылі езуіты. Для іх місіі быў прызначаны палац з драўляным касцёлам у паўднёва-заходняй частцы Верхняга рынку [1]. У 1700-х гадах краевугольны камень пад будучы храм быў асвечаны тагачасным суперпрёрам Антоніем Бжастоўскім. 31 ліпеня 1709 года падчас свята патрона ордэна езуітаў Ігнацыя Лаёлы, касцёл быў асвечаны ў гонар Найсвяцейшай Марыі Панны, Пана Езуса і св. Барбары. Асвячэнне выканаў віленскі біскуп Канстанцін Казімір Бжазоўскі 16 сакавіка 1710 года ў прысутнасці генералаў расійскай арміі, якія былі ў той час у Мінску і змагаліся за права на трон Аўгуста ІІ: Шэрэмецьева, Гюнтэра Бруса, Гёлца Валконскага і іншых. Да аздаблення храма прычыніліся Цеклевіч і Юнкевіч, езуіт Якуб Валадковіч, Францішак Валадковіч, смаленскі канонік Мікалай Пшэрадоўскі, мінскі гродскі суддзя Адам Сволынскі, віленскі біскуп Канстанцін Казімір Бжазоўскі, мінскі ваявода Кшыштаф Завіша, роды Завішаў, Быкоўскіх і Валадковічаў [2].

У 1773 годзе адбылося скасаванне езуіцкага ордэна. Манахі пакінулі Мінск і пераехалі ў Полацк, у Расійскую імперыю [3], дзе біскуп Станіслаў Богуш Сястшэнцэвіч па загаду Кацярыны ІІ стварыў для іх навіцыят [4]. Сямнаццаць з іх засталося ў Мінску як свецкія капланы і выкладчыкі ў былым езуіцкім калегіуме [5]. Касцёл ордэна быў перароблены ў парафіяльны. У 1797 годзе былы езуіцкі храм быў пашкоджаны падчас пажара. Выратаваныя абразы і мошчы св. Феліцыяна перанесены ў кляштар бенедыктынак [6].
29 ліпеня 1798 года нунцый Вавжынец Літта дыкрэтам In omnes agri Dominici partes увёў мінскую дыяцэзію. Былы езуіцкі касцёл быў прызначаны на кафедру, прысвечаную Імя Марыі [7] і па-новаму забяспечаны царом Паўлам І па загаду ад 28 красавіка 1798 года [8]. Дзякуючы намаганням першага мінскага біскупа Якуба Ігнацыя Дадэркі храм быў адноўлены. У 1800 годзе ў ім адбываліся набажэнства, а рамонт быў скончаны ў 1803 годзе [6].

У 1869 у выніку ліквідацыі біскупства ў Мінску, храм быў паніжаны да сядзібы парафіі. У лістападзе 1917 г., калі мінская дыяцэзія была адноўлена, былому езуіцкаму касцёлу вернуты ранг кафедры. У 1920 г. савецкія ўлады арыштавалі і выслалі біскупа Зыгмунта Ладзінскага, а ў 1934 г. зачынілі кафедру. Да моманту атакі Германіі на Савецкі Саюз у 1941 годзе падчас Другой сусветнай вайны касцёл выкарыстоўваўся як гараж. У 1941 г. нямецкая акупацыйная адміністрацыя вярнула яго вернікам, аднак пасля вайны ў 1947 г. савецкія ўлады ізноў яго зачынілі. У 1951 г. вынана перабудова, разабралі вежы і змянілі выгляд фасада – будынак перароблены пад сядзібу спартыўнага таварыства “Спартак”, што не перашкодзіла ўладаў запісаць яго ў спіс помнікаў нацыянальнай спадчыны БССР.

У пачатку 1990-х гадоў на другім паверсе будынка ізноў адбываліся каталіцкія службы аж да перадачы храма католікам 15 снежня 1993 года. У той час пачаліся рэстаўрацыйныя працы, у час якіх вернуты першасны выгляд фасада, прыбраны ўнутраныя падзелы і адноўлены дзве высокія вежы. 21 кастрычніка 1997 года урачыста выканана паўторнае асвячэнне кафедры.

Фінансаванне
28 красавіка 1798 г. Павел І падпісаў загад, у сілу якога стварыў мінскую дыяцэзію. На падставе дакумента мінскі біскуп атрымаў фінансаванне ў памеры 6000 рублёў штогод, вызначаных з дзяржаўнай казны на ўтрыманне ў Расійскай імперыі іншых ад праваслаўнага веравызнанняў [9].
У 1841–1842 гадах у Расіі наступіла секулярызацыя касцёльных маёнткаў. Загад ад 25 верасня 1841 года прадпісваў, што ўвес ь нерухомы маёнтак, які належыць да духавенства ў заходніх правінцыях Расіі павінен перайсці пад дзяржаўнае кіраванне. Дыацэзі, кансысторыі падзелены на класы, кляштары на рэальныя (поўныя) і звышурочныя [10]. 1 студзеня 1842 г. было выдадзена Новае распараджэнне, якое тычылася рыма-каталіцкіх дыяцэзій у Расійскай імепрыі. Коштамі, атрыманымі ад канфіскацыі касцёльных ўладанняў кіраваў Рыма-каталіцкі калегіум у Пецярбургу, які з дазволу міністра ўнутраных спраў плаціў заробкі духавенству [11]. Парафія пры кафедральным касцёле ў Мінску была прыпісана да першай класы, а яе пробашчам прызначаны заробак у 600 сярэбраных рублёў [12].
Архітэктура
Касцёл пабудаваны ў стылі барока ў іанічным ордэне. Мае дзве чатырохузроўневыя чатырохкутныя вежы, на якіх знаходзіліся званы: св. Якуб, важыў 350 пудоў (5733 кг), св. Філіцыян – 250 пудоў (4095 кг), св. Тадэуш – 48 пудоў і 20 фунтаў (794,35 кг), св. Казімір – 20 пудоў (327,6 кг), подпіс важыў адзін пуд (16,38 кг). Званы Якуб і Філіцыян лічыліся самымі вялікімі ў Літве. Дах храма быў пакрыты бляхай. Галоўны фасад аздаблялі фігуры Найсвяцейшай Марыі Панны і св. Пятра і св.Паўла. Перад уваходам знаходзіўся каменны двухпавярховы прытвор, пакрыты бляхай. Пачынаў ад лініі Верхняга рынку, цягнуўся да касцёльнай сцяны. Яго даўжыня была некалькі локцяў. Сцены прытвора былі выкананы з жалезных кратаў з устаўкамі на браму і праезд.
За вестыбюлем знаходзілася ганак, сцены і скляпенні якога былі аздоблены фрэскамі з выкарыстаннем аптычнага метада. На ганку знаходзіўся невялікі драўляны алтар у карынфскім стылі. Алтар быў пакрыты лакам і аздоблены скульптурамі. У ім змешчаны абраз св. Яна Хрысціцеля. Збоку ад алтара на лесвіцы, знаходзілася каменная хрысцільня ў форме вазона. У ёй, унутры змешчана, выкананае з медзі начынне з глобусам, над якім знаходзіўся белае Ягня працы разьбяра. Месца, дзе знаходзілася хрысцільня, аддзелена было жалезным ланцугом.
Унутры храм быў выкананы ў карынфскім ордэне. Скляпенні апіраліся на шэсць шырокіх калон. Выразаныя з дрэва капітэлі былі пазалочаны і пакрыты лакам. Перад калонамі змешчаны алтары з драўлянымі лакіраванымі ў белы колер скульптурамі св. Апосталаў. На вышыні сярэдзіны сценаў вакол калонаў была пабудавана галерэя, якая атачала касцёл да прэсбітэрыя. Галерэі выкананы з дрэва, лакіраваныя ў белы колер, як фрагменты пазалочаны. На двух бакавых калонах перад прэсбітэрыем былі пабудаваны два амбона і два верхніх алтара св. Апосталаў Пятра і Паўла, перад якімі віселі два срэбных каганца. Уваход у амбон быў аздоблены рознакаляровамі ліхтарамі. Пры філярах былі пастаўлены дубовыя лаўкі, памаляваныя ў махагонавы колер. Падлога была выкладзена мармурам. На хоры размяшчаўся 24-галосавы арган, аздоблены гербавымі шчытамі Расійскай імперыі, а таксама Мінскай губерніі і яе дзесяці паветаў. Пры сценах пастаўлены спавядальні, памаляваныя ў махагон і аздоблены пазалотай. На скляпенні павешана дзевяць бронзавых жырандоляў. Скляпенні былі пакрыты пэндзлем майстра Антошэўскага [13][14].
Галоўны алтар быў пабудаваны ў карынфскім ордэне, меў чатыры калоны з капітэлямі. З абодвух бакоў паміж калонамі вісела па тры срэбрных каганца. Сем срэбрных каганцоў трымала разны жырандоль, павешаны на столь. Алтар быў маляваны ў махагонавым колеры. Быў аздоблены залачонымі скульптурамі. Паміж калонамі – па ўсёй даўжыні сцяны – і пад менсай змешчаны панэлі з люстэркамі. Дарахраніцельніца была пазалочанай і аздоблена мазаікай і скуптурамі. Другая, вышэйшая, частка алтара, называлася Ларэтта, мела аздобленую менсу, якая была прызначана для служб звычайных капланаў. Да алтара з абодвух бакоў за калонамі праводзілі лесвіцы. Над Ларэттам быў змешчаны аздоблены абраз Маці Божай. За ім размяшчаўся каляровы вітраж, прадсталяючы прамяні. Над Ларэттам быў узведзены купал, які падтрымлівалі чатыры пілястры ў іанічным ордэне. На бакавых сценах – па абодвух баках галоўнага алтара – віселі партрэты папы Пюса VI і мінскага біскупа Якуба Дадэркі [15].
У прэсбітэрыі стаялі хоры законныя. Над імі ў XIX ст. віселі ў залатых рамах партрэты Паўла І і Аляксандра І. З аднаго боку лаўкі скончваліся біскупскім тронам, з другога – аздобленай біскупскімі гербамі кафедрай, прызначанай для штодзённай малітвы біскупам.
Кафедра мела дзве капліцы, размешчаныя пад аркамі. Мела мураваныя алтары і была аздоблена гіпсавымі скульптурамі. Купалы былі пакрыты роспісамі, якія прадстаўлялі сцэны з Святога Пісьма. З правага боку знаходзілася капліца св. Філіцыяна пакутніка, патрона Мінска. У ёй знаходзілася труна з мошчамі святога, над якой устстаяла скульптура Укрыжаванага Хрыста. З левага боку размяшчалася капліца з абразамі Марыі Панны ў багатым аздабленні і св. Барбары.
Закрысція займала два памяшкання. На яе сценах віселі партрэты асобаў, якія былі ў складзе мінскай капітулы і фундатараў, якія прычыніліся да аднаўлення храма. У закрысціі захоўваліся касцёльнае срэбра для правядзення службы [16].
Злевага боку ад касцёла захаваўся будынак былой езуіцкай школы з 1699 г., якая пасля скасавання ордэна заменена была на свецкую, а затым каля 1799 г. перабудавана на сядзібу расійскага губернатара. У 1919-1934 гадах тут знаходзілася сядзіба ўладаў савецкай Беларусі, а затым музычная школа, на патрэбы якой ў 1968 годзе пабудавалі трэці паверх і змянілі выгляд фасада [17].
Да мінскай кафедры належыў каменны трохпавярховы дом, які знаходзіўся з правага боку храма на вышыні апсіды [18]. У час стварэння мінскай дыяцэзіі ў 1798 г. дом быў у руіне. Адрэстаўраваны дзякуючы намаганням біскупа Якуба Дадэркі быў прызначаны на жыллё для духоўных асобаў, якія ўваходзілі ў склад кансысторыі [19].
Спасылкі
X. Y. Z. [W. Sułkowski], Kartka z dziejów kościoła katolickiego w Rosyi. Biskupstwo mińskie. Kraków 1889, s. 55.
X. Y. Z. [W. Sułkowski], Kartka z dziejów kościoła katolickiego w Rosyi. Biskupstwo mińskie. Kraków 1889, s. 56-57.
X. Y. Z. [W. Sułkowski], Kartka z dziejów kościoła katolickiego w Rosyi. Biskupstwo mińskie. Kraków 1889, s. 59.
A. Boudou, Stolica Święta a Rosja. Stosunki dyplomatyczne między niemi w XIX stuleciu, T. 1, 1814-1847, Kraków 1928, s. 22-25.
Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564-1995, oprac. L. Grzebień. Kraków 1996. [dostęp: 2010-10-01].
6,0 6,1 X. Y. Z. [W. Sułkowski], Kartka z dziejów kościoła katolickiego w Rosyi. Biskupstwo mińskie. Kraków 1889, s. 60.
Uczrieżdienije Minskoj Jeparchii Ławrientij iz Markizow Litta i procz., w: Akty i Gramoty o ustrojstwie i uprawlenii rimsko-katoliczeskoj cerkwi w impierii rossijskoj i carstwie Polskom, Pietierburg 1849, s. 96.
1798 g. Apriela 28. Imiennyj dannyj Sienatu. O bytii w Rossii dla ispowiedajuszczich Rimskuju wieru szesti Diocezijam, o sodierżanii Archijepiskopa, Jepiskopa i pri nich Suffraganow i Officiałow Gienieralnych: o pierienosie na appielaciju dieł iz Konsistorij, o zawisimosti czinow i dołżnostiej cerkownych, a także Sieminarij i szkoł ot Archijeriejew, o zaprieszczenii prinimat\' ili pomieszczat\' Inostrannych Duchownych, o imienowanii Archijepiskopa Mogilewskago Mitropolitom: o priebywanii jego i o nieimienii snoszenij s Inostrannymi ziemlami, biez dozwolenija Wierchownoj własti, w: Akty i dokumienty otnosiaszczijesia k ustrojstwu i uprawleniju rimsko-katoliczeskoj cerkwi w Rossii, T. 1, (1762-1825), Pietrograd 1915, s. 112.
1798 g. Apriela 28. Imiennyj dannyj Sienatu. O bytii w Rossii dla ispowiedajuszczich Rimskuju wieru szesti Diocezijam, o sodierżanii Archijepiskopa, Jepiskopa i pri nich Suffraganow i Officiałow Gienieralnych: o pierienosie na appielaciju dieł iz Konsistorij, o zawisimosti czinow i dołżnostiej cerkownych, a także Sieminarij i szkoł ot Archijeriejew, o zaprieszczenii prinimat\' ili pomieszczat\' Inostrannych Duchownych, o imienowanii Archijepiskopa Mogilewskago Mitropolitom: o priebywanii jego i o nieimienii snoszenij s Inostrannymi ziemlami, biez dozwolenija Wierchownoj własti, w: Akty i dokumienty otnosiaszczijesia k ustrojstwu i uprawleniju rimsko-katoliczeskoj cerkwi w Rossii, T. 1, (1762-1825), Pietrograd 1915, s. 112-113.
A. Boudou, Stolica Święta a Rosja. Stosunki dyplomatyczne między niemi w XIX stuleciu, T. 1, 1814-1847, Kraków 1928, 325-348.
J. Wasilewski, Arcybiskupi i administratorowie archidiecezji mohylewskiej, Pińsk 1931, s. 26.
J. B. Chodźko, Diecezja mińska około 1830 roku, T. 1, Struktury parafialne, Lublin 1998, s. 227.
J. B. Chodźko, Diecezja mińska około 1830 roku, T. 1, Struktury parafialne, Lublin 1998, s. 180-182.
X. Y. Z. [W. Sułkowski], Kartka z dziejów Kościoła katolickiego w Rosyi, T. 1, Biskupstwo mińskie, Kraków 1889, s. 60-61, 64.
J. B. Chodźko, Diecezja mińska około 1830 roku, T. 1, Struktury parafialne, Lublin 1998, s. 181.
J. B. Chodźko, Diecezja mińska około 1830 roku, T. 1, Struktury parafialne, Lublin 1998, s. 182.
Grzegorz Rąkowski "Ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Białorusi", Burchard Edition 1997, s.138
Minski archikatedralny kascioł imia Najswiaciejszaj Panny Maryi. [dostęp: 2010-10-11].
J. B. Chodźko, Diecezja mińska około 1830 roku, T. 1, Struktury parafialne, Lublin 1998, s. 183.
Bibliografia
Akty i dokumienty otnosiaszczijesia k ustrojstwu i uprawleniju rimsko-katoliczeskoj cerkwi w Rossii, T. 1, (1762-1825), Pietrograd 1915.
Akty i Gramoty o ustrojstwie i uprawlenii rimsko-katoliczeskoj cerkwi w impierii rossijskoj i carstwie Polskom, Pietierburg 1849.
Boudou A., Stolica Święta a Rosja. Stosunki dyplomatyczne między niemi w XIX stuleciu, T. 1, 1814-1847, Kraków 1928.
Chodźko J. B., Diecezja mińska około 1830 roku, T. 1, Struktury parafialne, Lublin 1998. ISBN 83-85854-41-X.
Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564-1995, oprac. L. Grzebień. Kraków 1996. [dostęp: 2010-10-01].
Minski archikatedralny kascioł imia Najswiaciejszaj Panny Maryi. [dostęp: 2010-10-11].
Wasilewski J., Arcybiskupi i administratorowie archidiecezji mohylewskiej, Pińsk 1931.
X. Y. Z. [W. Sułkowski], Kartka z dziejów kościoła katolickiego w Rosyi. Biskupstwo mińskie. Kraków 1889.


Tytuł: Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Марыі Панны ў Мінску
Opis:
Licencja:
Autor(rzy):
Konsultacja naukowa
Recenzja :

Wydawca:

Materiały udostępniane za pomocą Serwisu można wykorzystywać zgodnie z licencjami Creative Commons
Uznanie autorstwa- 3.0 Polska
Uznanie autorstwa-Użycie niekomercyjne 3.0 Polska (CC BY-NC 3.0 PL)
Odpowiednie licencje zostały oznaczone na poszczególnych stronach.