MODUŁOWY PRZEWODNIK PO SZLAKACH KULTUROWYCH


BAZAOTWARTYCHZASOBÓW
ARTYŚCI ///DZIEŁA /// AKTYWIZACJA ///ROZWÓJ LOKALNY


   SZUKAJ   

    MATERIAŁY DODATKOWE

Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы

Былы езуіцкі, фундацыя князя Мікалая Кшыштофа Радзівіла Сіроткі, пабудаваны ў 1584-93 паводле праекта італьянскага езуіта Яна Марыя Бернардоні на ўзор рымскага касцёла Іль Джэзу, быў першым на землях Рэчы Паспалітай пабудовай у “барочным” стылі.
Пасля знішчэнняў у другой палове XVII стагоддзя касцёл аднавіў архітэктар А.Кругер, канчатковы выгляд храм атрымаў пасля перабудовы XVIIІ ст., у часы князя Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі.
У 1622-1624 гадах прапаведнікам і спавядальнікам у касцёле, а таксама місіянерам у бліжэйшай ваколіцы, быў пазнейшы пакутнік і святы – Андрэй Баболя. Пасля скасавання кляштара езуітаў у 1773 г. касцёл стыў парафіяльным і пастаянна дзейнічае. Зараз гэта адна з самых каштоўных сакральных пабудоваў на тэрыторыі Беларусі.
Касцёл – трохнефавая базіліка пакрытая высокім купалам на перакрыжаванні галоўнага нефа з трансептам. Па баках ад прэсбітэрыя, аддзеленага паўкруглым скляпеннем, знаходзяцца дзве капліцы, другая пара капліц прылягае да бакавых нефаў. Галоўны неф прыкрываюць паўкруглыя скляпенні з люнетамі, а бакавыя нефы – крыжовыя скляпенні. Фасад бяз вежы, багата аздоблены і вянчае трохкутны тымпанон.
Унутры пакрыты фрэскамі выкананымі ў 1750-1770 гадах надворным мастаком Радзівілаў Д.К. Гэскі, адрэстаўраванымі ў 1900-1902. Гэты самы мастак выканаў у 1753 годзе абраз “Апошняя вячэра”, які знаходзіцца ў галоўным алтары.
У нефах касцёла знаходзяцца памятныя шыльды, прысвечаныя Радзівілам: Мікалаю Кшыштафу Сіротцы ў строі пілігрыма (пасля 1588-1596), яго жонкі Эўфіміі з Вішнявецкіх, сынам – Мікалаю (1588) і Кшыштафу Мікалаю (1607) і прыгожы помнік Канстанцыі Радзівіл пачатку ХІХ ст.
Знаходзіцца тут таксама шыльда ў памяць паэта Людвіка Кандратовіча, вядомага як Уладзіслаў Сыракомля (1823-1862), які ў Нясвіжы хадзіў у дамініканскую школу, а пазней працаваў як чыноўнік у мясцовай адміністрацыі маёнтка.
У касцёле знаходзяцца таксама элементы інтэр’ераў іншых, знішчаных ці не дзейнічаючых зараз нясвіжскіх касцёлаў, сярод іх – гранітная скульптура св. Барбары з касцёла бернардынцаў і фігура Хрыста з касцёла бенедыктынак.
Пад касцёлам знаходзіцца крыпта, у якой пахавана больш за 102 члена роду Радзівілаў, сярод іх заснавальніка рэзідэнцыі ў Нясвіжы Мікалая Кшыштафа Сіроткі, Міхала Казіміра Рыбанькі і самага вядомага з іх – Караля Станіслава Пане Каханку. Усе Радзівілы спачываюць у аднолькавых трунах з бярозавых дошак, апячатаных пломбамі з радзівілаўскім гербам.
Grzegorz Rąkowski
„Ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Białorusi”, Burchard Edition, Warszawa 1997
(A.O.)


Tytuł: Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы
Opis:
Licencja:
Autor(rzy):
Konsultacja naukowa
Recenzja :

Wydawca:

Materiały udostępniane za pomocą Serwisu można wykorzystywać zgodnie z licencjami Creative Commons
Uznanie autorstwa- 3.0 Polska
Uznanie autorstwa-Użycie niekomercyjne 3.0 Polska (CC BY-NC 3.0 PL)
Odpowiednie licencje zostały oznaczone na poszczególnych stronach.