Касцёл бенедыктынак св. Эўфеміі ў Нясвіжу
Касцёл бенедыктынак св. Эўфеміі з кляштарам заснаваны князем Мікалаем Кшыштофам Радзівілам Сіроткай у 1590-1596 гадах. Верагодна па праекту езуіцкага архітэктара Яна Марыі Бернардоні. У 1866 годзе расійскія ўлады перадалі касцёл праваслаўнай царкве і тады таксама разабралі вежы, а кляштар у 1878 г. замянілі ў казармы. Пасля 1918 года ў кляштарных будынках размясцілі настаўніцкую семінарыю. Каля касцёла вежа-брама з 1763 года. Вежа з’яўляецца адным з самых прыгожых дынамічных помнікаў у архітэктуры другой паловы XVIII ст. і адносіцца да падобных рэалізацый у Вільні.